14 кастрычніка "Дзень маці"
18 Кастрычніка 2019
Навіны
ААТ «Белвторчермет» традыцыйна высокае значэнне надае маці і мацярынству, гэты клопат адлюстроўваецца ў Калектыўным дагаворы, заключаным паміж работнікамі і наймальнікам. 14 кастрычніка, у дзень вялікага праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, у нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Для
фарміравання святочнага настрою, а таксама ў мэтах выканання нормаў Калектыўнага
дагавору, работніцам арганізацыі зроблена грашовая выплата і ўручаны
падарункавыя наборы шакаладных цукерак. У фае адміністрацыйна-бытавога корпуса
была арганізавана выстава мастацкіх работ дзяцей і ўнукаў нашых работніц на
тэму «Мая любімая матуля на працы», а таксама было ўладкавана чаяванне і
святочны канцэрт навучэнцаў Гатаўскай сярэдняй школы, які адкрыў урачыстым
словам генеральны дырэктар ААТ «Белвторчермет» Аляксей Аношка.
4
/ 4
Ёсць гарачыя
вакансіі!
Калі ласка, запампуйце, запоўніце і вышліце нам наш стандартны бланк рэзюмэ.