Выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь - Савет Рэспублікі і ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 г. № 294, пройдуць у нашай краіне 7 лістапада і 17 лістапада адпаведна. Згодна з беларускім заканадаўствам у верхнюю палату (Савет Рэспублікі) таемным галасаваннем дэпутатаў мясцовых саветаў абіраюцца па восем членаў Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і горада Мінска, яшчэ восем членаў Савета Рэспублікі прызначаюцца Прэзідэнтам. Агульнанароднае галасаванне за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) адбудзецца ў нядзелю 17 лістапада. Грамадзяне краіны, абапіраючыся на сваё канстытуцыйнае права, могуць вылучаць са сваіх шэрагаў самых годных, выбраныя 110 дэпутатаў наступныя 4 гады будуць прадстаўляць інтарэсы народа.
18 Кастрычніка 2019
Навіны
Ёсць гарачыя
вакансіі!
Калі ласка, запампуйце, запоўніце і вышліце нам наш стандартны бланк рэзюмэ.